У Польшчы будуць караць за захоўванне савецкай сімволікі
Штрафам альбо турэмным зняволеннем будуць караць у Польшчы за набыццё альбо захоўванне савецкай сімволікі. Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт гэтай краіны Лех Качыньскі. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, у адпаведнасці з дакументам, набыццё ці распаўсюд рэчаў ці запісаў, якія ўтрымліваюць савецкую сімволіку, можа пацягнуць за сабой пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да двух гадоў.
Аднак, на думку экспертаў, новы закон будзе цяжка ўжыць на практыцы, бо ён не ўтрымлівае спісу забароненых сімвалаў. Акрамя таго, дзеянне закона не распаўсюджваецца на іх выкарыстанне ў мастацкіх і адукацыйных мэтах, а таксама калекцыянерамі.