У Польшчы нарадзілася п'янае немаўля

У горадзе Забжэ на поўдні Польшчы нарадзілася п'янае немаўля. У момант родаў яго 34-гадовая маці была абсалютна п'яная. Аналізы, праведзеныя праз 12 гадзін пасля з'яўлення дзіця, паказалі, што ў крыві ў нованароджанага ўтрымоўваецца 1,2 грама алкаголю. Гэта раўнацэнна таму, калі б сталы чалавек выпіў бутэльку віна або два літры піва.

Лекары змясцілі дзіця ў стацыянар узмоцненай тэрапіі, бо асцерагаліся амаль незваротнага паражэння мозгу з прычыны алкагольнай інтаксікацыі. Працверазеўшы, маці збегла з лякарні, аднак ужо на наступны дзень была затрыманая паліцыяй. Вядома, што ў яе ўжо пяцёра дзяцей. Клопат пра іх ускладзены на бабулю з дзядуляй, бо жанчына пазбаўлена бацькоўскіх правоў.

AFP