У Польшчы навучаюцца амаль 1,5 тысячы беларускіх студэнтаў

Беларусы займаюць другое месца па колькасці працоўных мігрантаў у Польшчы. На першым месцы ― украінцы.  Па словах дырэктара ўпраўлення па справах мігрантаў Галоўнай камендатуры памежнай службы Польшчы Анджэя Піляшкевіча, цяпер у краіне працуе амаль 59 тысяч украінцаў. Беларусаў нашмат менш ― 1856 чалавек.

Анджэй Піляшкевіч: “Да таго ж, 1447 беларускіх студэнтаў вучыцца ў нашых універсітэтах, 138 беларусаў выйшлі замуж ці ажаніліся тут, 30 вашых спартоўцаў сталі ў нас легіянерамі. Магу яшчэ сказаць, што 16 беларусаў сядзяць у нашых турмах, а яшчэ 19 – чакаюць прысуду ў СІЗА”.

Дарэчы, па звестках памежнікаў, летась нелегальна трапіць у Польшчу спрабавалі 6 беларусаў. Усіх іх затрымалі і дэпартавалі. І ўнеслі ў “чорны спіс” тых, каму забаранілі наведваць зону Шэнгену на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

Для параўнання: летась затрымалі 308 украінцаў-нелегалаў, 48 – расіян і 15 – малдаван.