У Польшчы пачаліся датэрміновыя прэзідэнцкія выбары

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары пачаліся ў нядзелю ў Польшчы. Яны былі аб'яўленыя пасля гібелі польскага прэзідэнта Леха Качыньскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам.  Як паведамляе Reuters, у выбарах прымаюць удзел дзесяць кандыдатаў. Аднак, паводле апытанняў грамадскай думкі, найбольш шанцаў на перамогу маюць Яраслаў Качыньскі і Браніслаў Камароўскі.  

Глядзі таксама серыю рэпартажаў: Як Польшча выбірае прэзідэнта