У Польшчы пацверджаны шосты выпадак "свінога грыпу"
У Польшчы пацверджаны шосты выпадак захворвання на вірус грыпу A/H1N1. На свіны грып захварэў чатырохгадовы хлопчык — брат раней захварэлай 7-гадовай дзяўчынкі. Хлопчык шпіталізаваны і знаходзіцца ў інфекцыйным аддзяленні клінікі ў Сыцове. Як адзначае РІА "Новости", дзеці прыляцелі ў мінулы панядзелак у Варшаву з Канады.