У Польшчы разбіўся медыцынскі верталёт, загінулі двое ратавальнікаў
У Польшчы разбіўся медыцынскі верталёт, які накіроўваўся да месца буйной аўтамабільнай аварыі на трасе Легніца-Вроцлаў. У выніку падзення загінулі двое ратавальнікаў. Трэці член экіпажа, лекар, выжыў і дастаўлены ў адну з лякарняў Вроцлава, перадае Lenta.ru са спасылкай на польскае выданне Wiadomosci. Прычыны авіякатастрофы пакуль невядомыя, паведамляецца толькі, што верталёт цалкам разбураны. Ён упаў у некалькіх метрах ад вясковай хаты.
Ратавальнікі накіроўваліся да месца ДТЗ для аказання дапамогі цяжарнай жанчыне. На трасе Легніца-Вроцлаў з-за моцнага тумана сутыкнуліся больш за 10 аўтамабіляў. У аварыі пацярпелі 9 чалавек.
Ратавальнікі накіроўваліся да месца ДТЗ для аказання дапамогі цяжарнай жанчыне. На трасе Легніца-Вроцлаў з-за моцнага тумана сутыкнуліся больш за 10 аўтамабіляў. У аварыі пацярпелі 9 чалавек.