У Польшчы зафіксаваны першы выпадак "свінога грыпу"

Яшчэ дзве асобы знаходзяцца на абследаванні. Пра гэта, па звестках парталу onet.pl, заявіла міністр аховы здароўя Эва Копач.  58-гадовая пацыентка, якая захварэла на свіны грып, вярнулася ў Польшчу з ЗША. У яе лёгкая форма захворвання: яе жыццю пагрозы няма.

Па словах міністра, пасажыры, якія ляцелі побач з хворай, не заразіліся. Небяспека хутчэй пагражае ейнай сям'і. Тым не менш усе пасажыры самалёту пройдуць абследаванне.