У Польшчы затрымалі 25 чалавек за фальшаванне мільёнаў еўра
Раніцай у сераду 300 агентаў польскага Цэнтральнага бюро расследаванняў (CBŚ) супольна з аддзеламі антытэрарыстаў у 30 прыватных дамах затрымалі 25 фальшываманетчыкаў. Яшчэ двое былі затрыманыя пазней. Група, яе лічыць CBŚ, падрабіла ад некалькіх тысяч да некалькіх мільёнаў еўра. Намінал падробны купюраў — 50 і 100 еўра. Распаўсюджваліся грошы па ўсім Еўрасаюзе.
Аперацыя па затрыманні банды — найвялікшая ў гісторыі ЕС. Затрымліваць гангстэраў у Польшчы прыехалі паліцыянты з Іспаніі і Еўраполу. Кіраваў бандай 29-гадовы Радаслаў Б., жыхар Італіі. За афёру арыштаваным пагражае да 10 гадоў турмы, інфармуе gazeta.pl.