У порце Генуі карабель урэзаўся ў будынак: ёсць ахвяры

Як адзначае ВВС са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы, пацярпелі шэсць чалавек. Афіцыйныя крыніцы лік пацярпелых ці зніклых без вестак не паведамляюць.



Інцыдэнт адбыўся, калі карабель Jolly Nero выходзіў з порта Генуі. На момант сутыкнення ў дыспетчарскай вышцы знаходзіліся прынамсі 10 чалавек. Вежа ад удару часткова абрынулася, а яе астатняя частка адхілілася пад кутом у 45 градусаў.



Пракуратура Генуі пачала расследаванне інцыдэнту.



Фота — STR/AFP