У працоўным офісе Дзмітрыя Уса КДБ ладзіць ператрус

У выдавецкім прадпрыемстве “Трывіюм”, дырэктарам якога працуе Дзмітрый Ус, у гэтыя хвіліны адбываецца ператрус.  Пра гэта Еўрарадыё паспеў паведаміць сам кандыдат у прэзідэнты. Пасля гэтага ён не здымае тэлефон.

На думку Дзмітрыя Уса, Аляксандр Лукашэнка загадаў старшыні Дзяржкантроля Зянону Ломацю заняцца праверкай прадпрыемства “Трывіюм”.