У працы мэсэнджара Telegram адбыўся глабальны збой

У працы мэсэнджара Telegram адбыўся глабальны збой

Масавы збой у працы мэсэнджара Telegram адбыўся 29 сакавіка. Да яго прывяло адключэнне электрычнасці ў Еўропе. Супрацоўнікі кампаніі кажуць, што робяць усё магчымае, каб хутчэй выправіць непаладкі.

Праблемы ў працы Telegram пачаліся каля 11-й гадзіны раніцы, піша сайт fakty.ictv.ua. Частка карыстальнікаў не можа падключыцца (57%), яшчэ частка — не можа адпраўляць паведамленні (42%). 

Найбольш з праблемамі сутыкаюцца карыстальнікі ў Расіі, Італіі, Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Украіне, Казахстане. Таксама аб праблемах паведамляюць карыстальнікі з ЗША, Малайзіі, Індыі, Бразіліі ды іншых краін.