У прадстаўніка палітвязня Артура Фінькевіча адабралі мандат дэлегата

На Кангрэсе вытупіў маладафронтавец Зміцер Хведарук.  Ён зачытаў ліст палітвязня Артура Фінькевіча. Фінькевіч лічыць несправядлівым, што на Кангрэс не былі дапушчаныя прадстаўнікі інтэлігенцыі, што не былі абраныя дэлегатамі прадстаўнікі Маладога Фронту, якія ўдзельнічалі ва ўсіх вулічных акцыях.

Ад сябе Хведарук дадаў, што ў прадстаўніка Фінькевіча на Кангрэсе адабралі мандат дэлегата. Маўляў, ён належыць Фінькевічу, а не яму. Акрамя таго, дзесяткі маладафронтаўцаў, паводле словаў Змітра Хведарука, не пусцілі на Кангрэс нават у якасці гасцей.

Пасля гэтага ахова Кангрэса пачала крычаць: «Малады Фронт сам парушае ўсе правілы».

Павел Кміціч, Еўрапейскае радыё для Беларусі