У праваслаўных хрысціянаў пачынаецца 40-дзённы пост
Ён папярэднічае вялікаму святу — Ражству Хрыстоваму. Яго галоўная мэта — духоўнае ачышчэнне праз пакаянне і малітву. У часе гэтага паста вернікі не спажываюць мясную і малочную ежу. У Беларусі, згодна з рознымі звесткамі, каля 80% вернікаў адносяць сябе менавіта да праваслаўя.