У праймерыз АДС выступяць Лябедзька, Калякін, Грыб, Баршчэўскі
Намеснік старшыні БСДП (Грамада), экс-спікер Вярхоўнай Савета Мечаслаў Грыб прыме ўдзел у працэдуры вызначэння адзінага кандыдата праз праймерыз. Раней сацыял-дэмакраты прынялі рашэнне аб удзеле партыі ў будучых прэзідэнцкіх выбарах, і нават называліся пяць магчымых удзельнікаў. Зараз з гэтай пяцёркі абраны адзін кандыдат, які і будзе ўяўляць Грамаду на праймерыз, паведамляе udf.by.
Працэдура праймерыз пройдзе ў студзені ў Оршы. З такой ініцыятывай выступіла мясцовая кааліцыя дэмсіл, якая аб'ядноўвае не толькі суб'екты ОДС, але і шэраг іншых структур, якія ў кааліцыі пакуль не ўдзельнічаюць.
Акрамя Грыба папярэднюю згоду ўдзельнічаць у праймерыз далі старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, а таксама экс-старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. Прычым апошні ў выпадку ўдзелу ў гэтай працэдуры будзе выступаць не як партыйны, а як незалежны кандыдат, бо Фронт на апошнім з'ездзе прыняў рашэнне не ўдзельнічаць у праймерыз.