У Празе 26 сакавіка пройдзе малітва за беларускі народ
Затым адбудзецца святочная імпрэза з віншавальнымі прамовамі, прэзентацыяй дакументальнага серыялу "Сцяна" і канцэртам.
У суботу ў Празе ў царкве Кузьмы і Дзям’яна (Vyšehradská 49) аб 11-й гадзіне пройдзе малітва за беларускі народ.
Затым у суседняй з царквою тэатральнай залі кляштару бэнедзектынаў адбудзецца святочная імпрэза з віншавальнымі прамовамі, прэзентацыяй дакументальнага серыялу "Сцяна" і канцэртам хору "Прасфора" і барда Яўгена Барышнікава.