У Празе адкрылася крама для леўшуноў
Незвычайная крама адкрылася ў чэшскай сталіцы. Яе асартымент складаюць прадметы ўжытку, зручныя для тых, хто карыстаецца пераважна левай рукой. Тут можна набыць мноства рэчаў "наадварот", у прыватнасці нажніцы, адкрывалкі, штопар і нават насценны гадзіннік, які ідзе ў іншы бок.
У экспазіцыі крамы пералічаныя вядомыя ва ўсім свеце леўшуны: Чарлі Чаплін, Мэрылін Манро, Напалеон Банапарт, а таксама Леонарда да Вінчы, які, па апошніх здагадках, падчас заняткаў жывапісам таксама выкарыстаў левую руку.
Падрабязнасці.com