У Празе дзік напаў на гатэль Hilton (відэа)

Паліцыянтам давялося прыкласці нямала высілкаў, каб злавіць дзіка, які разбіў вітрыну гатэля Hilton у цэнтры Прагі. Пра незвычайны выпадак перадае сайт newsru.com са спасылкай на чэшскія СМІ.



Мясцовыя праваахоўнікі даведаліся пра дзіка ад мінака. Ён паведаміў на "гарачую лінію", што бачыў, як жывёла пераплывае раку Влтаву. Але яшчэ да таго, як паліцыя прыбыла на месца здарэння, яна атрымала інфармацыю ад аховы гатэля Hilton, што жывёла разбіла вітрыну і ўцякла.



Паліцыянты лавілі дзіка некалькі гадзін. У адным з раёнаў Прагі ён ледзь не збіў жанчыну з маленькім дзіцем у калысцы. У раёне прыватнай забудовы жывёла загнала на дрэвы рабочых.



Паліцыянты і лекары здолелі зрабіць дзіку тры ін'екцыі транквілізатараў. Заснулую жывёлу перадалі работнікам лясной гаспадаркі.



Фота — idnes.cz