У Празе завяршыўся ўстаноўчы саміт "Усходняга партнёрства"
Устаноўчы саміт ініцыятывы "Усходняе партнёрства" прайшоў у сталіцы Чэхіі 7 траўня. У ім узяла ўдзел дэлегацыя Беларусі ў складзе першага намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Сямашкі і міністра замежных спраў Сяргея Мартынава. На пленарным пасяджэнні беларуская дэлегацыя прадставіла афіцыйную пазіцыю краіны па развіцці ўзаемадзеяння з ЕС у рамках Усходняга партнёрства. У заяве кіраўніка дэлегацыі адзначана, што гэтая ініцыятыва павінна будавацца на прынцыпах раўнапраўя, уліку інтарэсаў і спецыфікі кожнай дзяржавы-ўдзельніцы. Беларускі бок прадставіў прыярытэтныя інвестыцыйныя праекты ў галіне развіцця транзітнай інфраструктуры, энергазабеспячэння, аптымізацыі мытнага і пагранічнага кантролю з ЕС для рэалізацыі ў рамках Усходняга партнёрства.
Як паведамляе БелаПАН, беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з вярхоўным прадстаўніком ЕС па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі, генеральным сакратаром Савета ЕС Xаўерам Саланам і камісарам ЕС па знешніх сувязях і Еўрапейскай палітыцы суседства Бенітай Ферэра-Вальднер, а таксама перамовы з міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Іспаніі Мігелем Марацінасам.