У прэзідэнты Латвіі балатуецца паралонавы мядзведзь
Латвійская Апошняя партыя, якая прыме ўдзел у выбарах у Сэйм Латвіі, вызначыла кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра балтыйскай краіны - гэта паралонавы мядзведзь. Пра гэта старшыня партыі Гінтс Кнокс паведаміў на прэс-канферэнцыі, на якой двухметровы мядзведзь быў прадстаўлены журналістам. Выбары ў Сейм Латвіі пройдуць 2 кастрычніка, паведамляе партал Delfi. Прадстаўнікі партыі спадзяюцца, што выбаршчыкі падтрымаюць паралонавага мядзведзя. Аднак Цэнтральная выбарчая камісіі Латвіі пакуль ніяк не пракамэнтавала кандыдатуру лялькі.