У продаж паступілі білеты на матч БАТЭ — АЕК

13 кастрычніка паступілі ў продаж білеты на матч 3-га туру групавога турніру футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ (Барысаў) — АЕК (Афіны, Грэцыя). Як паведамляе nn.by, яны прадаюцца ў касах мінскага стадыёна "Дынама" і барысаўскага гарадскога стадыёна. Білеты разбітыя на тры катэгорыі: 1-я — 30 тысяч рублёў (сектары — 1-2, 28-29), 2-я — 20 тысяч (3-4, 11-16, 26-27), 3-я — 10 тысяч (5-10, 17-25).

Матч БАТЭ — АЕК пройдзе ў чацвер 22 кастрычніка на мінскім стадыёне "Дынама", пачатак а 20:00.

Дарэчы, на матч з "Эвертанам", што прайшоў 1 кастрычніка, самы дарагі білет каштаваў 40 тыс., а гульню наведала 21 тысяча гледачоў.