У продажы з'явілася кілбаса з шакаладам

У крамах Кобрына ды Брэста, а таксама на мінскай «Камароўцы можна набыць “Міланскую” кілбасу з кавалачкамі шакаладу.

Выпусціў дэлікатэс Кобрынскі мясакамбінат – самае маладое з усіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў краіны. Пабудаваны ён па нямецкім праекце, па нямецкіх тэхналогіях і разлічаны на выпуск элітнай прадукцыі.

Упершыню кілбасу з кавалачкамі шакаладу ды апельсінавай цэдры прэзентаваў у 2005 г. немец Ёрг Старошке на чарговым Кілбасным чэмпіянаце ў Берліне.

РэгіёнBY