У Пружанах абвясцілі конкурс на веданне беларускай мовы

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 8–11 класаў школ і навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа.

Канкурсантам прапануецца выбраць трох з дзясяткаў людзей, чыімі імёнамі названыя пружанскія вуліцы, і падрабязна напісаць пра іх. Таксама на конкурс будуць прынятыя жыццяпісы трох выбітных асобаў, чыімі імёнамі варта было б назваць вуліцы Пружаншчыны.