У Пружанах КаМАЗ збіў скутэрыста

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца Брэсцкай абласной дзяржаўтаінспекцыі Наталля Сахарчук: Сахарчук: "ДТЗ адбылося ў вёсцы Клепачы. Кіроўца КаМАЗа не прапусціў юнака, які рухаўся на скутэры “Дэльта” па галоўнай дарозе. Малады чалавек атрымаў траўмы. Не звярнуўся па медыцынскую дапамогу. 10 ліпеня ён быў шпіталізаваны ў Пружанскую раённую бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і, на жаль, 15 ліпеня ўначы сканаў".

Агулам за апошні час у вобласці адбылося 55 здарэнняў з удзелам матацыклістаў, паведаміла капітан Сахарчук. У адрозненне ад выпадку ў Пружанскім раёне, у большасці з іх (36 здарэнняў) вінаватымі ў ДТЗ былі самі матацыклісты. Трое загінулі, 38 атрымалі раненні. З трох загінулых двое былі п’янымі.