У Пружанах за цыгарэту ў пад'ездзе штрафуюць на мільён

Да мільёна рублёў можа заплаціць курэц, заспеты з запаленай цыгарэтай на лесвічнай пляцоўцы або ў ліфце жылога дома. Такая мера ўводзіцца ў Пружанах, паведамляе газета "Рэспубліка". Камунальнікі папярэдзілі пра гэта жыхароў горада, змясціўшы ва ўсіх пад'ездах  адпаведныя абвесткі.