У Пружанскім раёне ствараюць сваю авіяцыю

Спецыяльную авіяцыю ствараюць у Пружанскім раёне. Нядаўна былі набытыя тры дэльталёты, а на працягу вясны плануецца закупіць яшчэ тры малых самалёты.

Мяркуецца, што гэты "паветраны флот", які будзе выкарыстоўвацца для хімічнай апрацоўкі сельскагаспадарчых палеткаў, дапаможа павысіць ураджаі ў раёне. Таксама самалёты збіраюцца ўжываць для пошуку зніклых людзей і жывёлы, інфармуе "Народная газета".