У Пухавіцкім раёне школьнік падпаліў бензабак
Здарэнне адбылося ўдзень 23 лютага ў пасёлку Праўдзінскі.
Як інфармуе прэс-служба МНС, вучань 7-га класа гуляў на падворку са сваім сябрам. Хлопец вырашыў праверыць наяўнасць бензіну ў пакінутым легкавіку. Ён паднёс запалку да бензабаку, у выніку адбылася ўспышка пароў бензіну.
Школьніка з апёкамі твару і галавы шпіталізавалі ў апёкавае аддзяленне Бальніцы хуткай меддапамогі ў Мінску.