У пятнiцу прыпячэ да +28, а ў выхадныя зноў дажджы

Пра гэта паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Гiдраметцэнтра Людмiла Парашчук.
Паводле яе слоў, сёння па захадзе, а ў сераду па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы ў аўторак—сераду 4—10, удзень 17—24.

У чацвер дажджы цалкам спыняцца, толькi на поўначы магчымы кароткачасовы дождж. Тэмпература ўначы 7—13, удзень 19—25, па поўднi да 27.

У пятнiцу на большай частцы краiны пройдуць кароткачасовыя навальнiчныя дажджы. Удзень чакаецца шквалiстае ўзмацненне ветру. Уначы 10—16, удзень 19—24, па паўднёвым ўсходзе да 28 градусаў.

У выхадныя надвор'е зноў сапсуецца. Тэмпература паветра ў суботу ўдзень 13—20, уначы — ад 7 да 16. Удзень дождж. У нядзелю дажджоў стане менш. Уначы 5—11, удзень 13—25.

“Звязда”