У пятніцу ў Беларусь прыбудзе Віфліемскі агонь

У дзясяты раз у Гродна прыбудзе Віфліемскі агонь. Заўтра на беларуска-польскай мяжы яго перададуць прадстаўнікам беларускіх скаўтаў польскія харцары.

Гэты агонь запальваецца ад Нязгаснай лампады ў Храме Ражджаства Хрыстова ў Віфлееме — у месцы, дзе з'явіўся на свет Збаўца.

Лампаду паставяць каля алтара Фарнага касцёла ў Гродне. Запаліць ад яе свае свечкі, каб прынесці іх у дамы як знак свету і дабра, змогуць усе хрысціяне.

З Гродна Віфліемскі агонь адправіцца ў іншыя гарады Беларусі, а затым – у Расію, піша “Рэспубліка”.