У Радуні двойчы правяралі дакументы бурмістра аднаго з польскіх гарадоў
Беларускія памежнікі і міліцыя двойчы правяралі дакументы групы гасцей з Польшчы, у лік якіх уваходзілі бурмістр, яго намеснік і некалькі дэпутатаў аднаго з польскіх гарадоў. Інцыдэнт адбыўся ў Радуні (Воранаўскі раён), дзе палякі разам з
актывістамі польскага руху Анжалікай Борыс і Ігарам Банцарам у
прыватным памяшканні сустракаліся з мясцовымі людзьмі. Памежнікі і
міліцыянт цікавіліся законнасцю знаходжання гасцей у памежнай зоне.
На Борыс, Банцара і кіроўцу аўтамабіля былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, бо яны дазволу не мелі. Пасля таго як Борыс і Банцар з'ехалі ў Гродна, памежнікі і міліцыянт зноў наведалі польскіх гасцей і жыхароў Радуні, якія ўжо знаходзіліся ў кавярні.
Вось што распавёў Еўрарадыё Ігар Банцар:
"Памежнікам хацелася толькі ўбачыць запрашэнні, на падставе якіх былі выдадзеныя візы. Але гэта фармальная зачэпка, бо для знаходжання ў памежнай зоне не патрэбныя запрашэнні, а толькі віза і пропуск, які быў у парадку і які польскія госці паказалі памежнікам яшчэ першы раз і ніякіх пытанняў да іх не было. А потым раптам ім захацелася пабачыць".
Паводле яго словаў, прысутных здымалі на відэа.
Ігар Банцар кажа, што апошнім часам праблемы ўзніклі нават у польскіх арганізацый, якія зарэгістраваныя ў Беларусі. Ім адмаўляюць у правядзенні культурніцкіх акцый.
"У сувязі з увядзеннем "Карты паляка" гэтая хваля будзе ўзрастаць, на вялікі жаль", - гаворыць Банцар.