У Рагачоўскім раёне перавярнуўся расійскі аўтамабіль (фота)
Здарэнне адбылося позна ўвечары 12 траўня.
На аўтадарозе Кісцяні — Рагачоў вадзіцель легкавіка "Шкода" з расійскімі нумарамі не саўладаў з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Машына перавярнулася. У выніку ў салоне былі заблакаваныя двое чалавек — кіроўца і пасажырка. Іх вызвалілі супрацоўнікі МНС з дапамогай спецыяльнага інструмента. Пацярпелых шпіталізавалі ў рагачоўскай бальніцы, інфармуе прэс-служба МНС. 

Фота — 112.by