У Рагачове з'явіцца вуліца імя Ўладзіміра Караткевіча
Новае імя ў гонар класіка беларускай літаратуры Ўладзіміра Караткевіча неўзабаве атрымае вуліца Чкалава ў Рагачове. Такое рашэнне, па звестках БЕЛТА, прынялі мясцовыя ўлады. Рагачоў займаў адмысловае месца ў творчасці Ўладзіміра Караткевіча, карані якога з боку маці звязаныя з гэтым горадам. Пісьменнік часта прыязджаў сюды да сваіх сваякоў. Тут былі напісаныя шмат якія яго творы, у тым ліку раманы "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Каласы пад сярпом тваім", аповесць "Чазенія".