У раку Іўе трапіла каля тысячы літраў фарбы

У выніку дарожна-транспартнага здарэння на бераг і ў раку Іўе Рэчыцкага раёна трапіла каля тысчы літраў фарбы. Ратавальнікі і працаўнікі вытворчага аб'яднання "Беларуснафта" аператыўна ліквідавалі пляму забруджвання. Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, разводы фарбы ў рацэ Іўе былі выяўлены 8 ліпеня ў другой палове дня.

Пры праверцы акалічнасцяў інцыдэнту высветлілася, што прычынай здарэння стаў кіроўца легкавога аўтамабіля, загружанага фарбай. Праязджаючы па мосце, ён не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль перакуліўся. У выніку фарба трапіла ў ваду.

БЕЛТА