У Расіі будуць судзіць серыйнага маньяка з Беларусі

У Цвярской вобласці Расіі завершанае расследаванне крымінальнай справы ў адносінах ураджэнца Беларусі 25-гадовага Канстанціна Самулевіча. Ён абвінавачваецца ў шэрагу цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. На працягу 2006-2008 гадоў Самулевіч нападаў на дзяўчат, рабаваў іх, гвалтаваў, а некаторых забіваў. Як паведамляе Газета.ru, цяпер пракуратура рыхтуе перадачу яго справы ў суд. Да арышту беларус жыў у Калінінскім раёне Цвярской вобласці, нідзе не працаваў, але і праблемаў з законам не меў.