У Расіі галадае польскі турыст, у якога забралі яхту

78-гадовы польскі турыст Хенрык Відэра галадае ў Расіі ў знак пратэсту супраць дзеянняў расійскіх чыноўнікаў. Ён падарожнічаў на яхце па Доне і яе спынілі пад Растовам-на-Доне.  Высветлілася, што ў паляка не было дазволу на падарожжа па ўнутраных водах Расіі.
Хенрык Відэра не хоча вяртацца назад. Ён заявіў, што падарожнічае ўжо другі год і мае намер усё ж закончыць свой тур, як і планаваў.

Дазвол на працяг падарожжа мусіць выдаць Міністэрства транспарту Расіі, але яго падрыхтоўка можа заняць каля двух месяцаў. А расійская віза ў польскага турыста заканчваецца 16 жніўня.

Інтэрфакс