У Расіі хочуць зрабіць Днём вайсковай славы дату захопу Парыжа

Паводле слоў яе члена, дэпутата Дзярждумы Міхаіла Дзегцярова, ліберал-дэмакраты хочуць, каб у календары з'явіўся новы дзень вайсковай славы — Дзень узяцця Парыжа ў 1814 годзе. Тады (19 сакавіка паводле старога стылю) ў сталіцу Францыі ўвайшлі саюзныя войскі, а сярод іх і руская армія на чале з імператарам Аляксандрам I.

Дзегцяроў падкрэслівае, што Напалеон спаліў і разрабаваў Маскву, а рускія войскі Парыж не разбурылі і не рабавалі.  

ЛДПР спадзяецца, што Дзень вайсковай славы стане калі не святочным, дык хоць у школах яго будуць адзначаць і шанаваць, інфармуе РІА "Новости".