У Расіі каля сталіцы Татарстана разбіўся верталёт
Пад расійскім горадам Казань сёння разбіўся верталёт Мі-8. З пяці чалавек, якія знаходзіліся на борце, выратаваўся толькі адзін.
Да падзення верталёта адзін з пілотаў здолеў выскачыць з кабіны з парашутам з вышыні 70 метраў. Пасля прызямлення ён быў у шокавым стане дастаўлены ў лякарню. Як паведамляе “Інтэрфакс”, верталёт здзяйсняў выпрабавальны палёт.
На яго борце знаходзіліся тры пілоты і два выпрабавальнікі.