У Расіі мінімальны кошт "паўлітры" гарэлкі — BYR 8,5 тыс.

Паўлітровая бутэлька гарэлкі ў Расіі цяпер не можа каштаваць танней за 89 расійскіх рублёў. Ці 8,5 тысяч беларусіх рублёў па курсе Нацбанка Беларусі на 2 снежня. Такі загад Федэральнай службы па рэгуляванні алкагольнага рынку набыў моц 1 студзеня 2010 года. Мінімальны рознічны кошт гарэлкі ў тары іншай ёмістасці будзе разлічвацца прапарцыйна кошту “паўлітры”. Такім чынам, для бутэлькі 0,7 літра мінімальны кошт складзе 124,6 расійскага рубля (BYR 11,8 тыс.), для бутэлек ёмістасцю 1 літр — 178 расійскіх рублёў (BYR 16,9 тыс).

Пакаранне за парушэнне правіла аб мінімальным кошце гарэлкі — прыпыненне ліцэнзіі на гандаль алкаголем. Уводзенне мінімальнага кошту на гарэлку — першы крок у барацьбе з вытворчасцю і рэалізацыяй кантрафактнай алкагольнай прадукцыі, якая, па некаторых адзнаках, складае да паловы расійскага гарэлачнага рынку.