У Расіі пачатая справа наконт "малочнай змовы"
Федэральная антыманапольная служба (ФАС) Расіі пачала справу з нагоды рынкавай змовы. Як паведамляе "Вести.ру", увагу антыманапольнай службы прыцягнулі малочныя кампаніі. ФАС пачала справу супраць Danone, "Вім-Біль-Дан", Ehrmann і Campina. Іх вінавацяць у парушэнні закону аб абароне канкурэнцыі. Як вызначыла следства, летась кампаніі адначасова знізілі на чвэрць закупныя кошты на малако. Пры гэтым вытворцы адмовіліся складаць дамовы з новымі пастаўшчыкамі. Іх дзеянні прывялі да ўсталявання і падтрымання манапольна нізкай цаны на закупленае малако.
Кампаніі-парушальнікі працуюць на адным таварным рынку. Яны закупляюць і перапрацоўваюць каля 90% малака, якое вырабляецца на тэрыторыі Маскоўскай вобласці.
Кампаніі-парушальнікі працуюць на адным таварным рынку. Яны закупляюць і перапрацоўваюць каля 90% малака, якое вырабляецца на тэрыторыі Маскоўскай вобласці.