У Расіі праходзяць прэзідэнцкія выбары

Прэзідэнцкія выбары праходзяць у нядзелю ў Расіі. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць чатыры чалавекі: першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў і старшыня ДПР Андрэй Багданаў.

Фаварытам выбараў называецца Мядзведзеў, які з'яўляецца "кандыдатам улады" і лічыцца пераемнікам Уладзіміра Пуціна. Адзначым, што ніхто з апазіцыйных кандыдатаў зарэгістраваны не быў.