У Расіі разбіўся пасажырскі самалёт, беларусаў на борце не было
Сёння ўначы пад расійскім горадам Перм пацярпеў катастрофу пасажырскі самалёт Боінг-737, на борце якога знаходзіліся 82 пасажыры і 6 чальцоў экіпажа. Усе яны загінулі, паведамляе “Інтэрфакс”.
Самалёт авіякампаніі "Аэрафлот-Норд" выконваў рэйс з Масквы ў Перм. Аварыя здарылася пры пасадцы. Самалёт упаў на тэрыторыі горада. Пры ўдары аб зямлю ён узарваўся і загарэўся. Абломкі самалёта разляцеліся ў радыусе 4 кіламетраў.
Па інфармацыі агенцтва БелаПАН, грамадзянаў нашай краіны на борце гэтага самалёта не было.