У Расіі стварылі гоначны супертрактар "Беларус" (фота)

Супертрактар "Беларус" стварыла кампанія "Бізон" з расійскага горада Растоў. Ён будзе ездзіць з хуткасцю 100 кіламетраў за гадзіну.
Як паведамляе сайт кампаніі, супертрактар створаны на базе 25-гадовага "Беларуса" (МТЗ-80). Спецыялісты ўдасканалілі рухавік, трансмісію, паліўную апаратуру, а знешні выгляд змяніўся да непазнавальнасці.

Супертрактар будзе выступаць на гонках на трактарах "Бізон-Трэк-Шоў". Мяркуецца, што мадэрнізаваная сельгасмашына здольная ўстанавіць сусветны рэкорд трактарнай хуткасці.