У Расіі ў авіякатастрофе загінуў беларус-курсант
Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 8 траўня каля пасёлка Красный Гуляй ва Ульянаўскай вобласці.
Грамадзянін Беларусі, курсант Ульянаўскай вышэйшай авіяцыйнай вучэльні грамадзянскай авіяцыі здзяйсняў палёт на лёгкаматорным вучэбна-трэніровачным самалёце DA-40. Раптоўна самалёт зваліўся на зямлю, разам з курсантам загінуў інструктар.
Як паведамляе БЕЛТА, праводзіцца расследаванне здарэння.