У Расіі выбухнула мыліца, у Чэхіі — кніга

Як паведамляе БЕЛТА, калі мужчына прыйшоў у будынак Пенсійнага фонда, у яго руках выбухнула... мыліца. Паводле папярэдняй інфармацыі, у ёй былі патроны. На шчасце, ніхто не пацярпеў. З будынка, які запоўніў дым, тэрмінова эвакуявалі людзей — паліцыя думала, што адбыўся тэракт.

У Чэхіі адбвесцілі, што прычынай смерці ў студзені сёлета амбасадара Палестыны ў гэтай краіне Джамаля Мухамада Джамаля стала кніга-бомба часоў "халоднай вайны". 56-гадовы дыпламат вырашыў навесці парадак і перабіраў старыя рэчы ў рэзідэнцыі. Верагодна, ён знайшоў кнігу з выбухоўкай. Выбух адбыўся ў той момант, калі амбасадар трымаў кнігу ў руках. Раней паведамлялася, што прычынай гібелі дыпламата стаў стары сейф, які стаяў у яго рэзідэнцыі і выбухнуў у момант адкрыцця, інфармуе РІА "Новости".
 

Фота — Fotolia