У Расіі выбухнуў склад з піратэхнікай, ёсць ахвяры

Пры выбухах на Краснаярскай суднаверфі загінулі два чалавекі. Пра гэта паведаміла супрацоўніца прэс-службы Сібірскага рэгіянальнага цэнтра МНС Святлана Пацёхіна.
Паводле яе слоў, выбухі, верагодна, прагрымелі ў памяшканні мясцовага бамбасховішча, дзе знаходзіўся склад піратэхнікі. На дадзены момант знойдзеныя двое загінулых. Агнём ахоплена 250 квадратных метраў. Устаноўлена, што на складзе захоўвалася да 400 кілаграмаў піратэхнікі.

РИА Новости