У Расіі выяўлены выпадак свінога грыпу

За людзьмі, якія кантактавалі з мужчынам, хворым на грып A/H1N1, вядзецца медыцынскае назіранне. Хваробу ў расіяніна выявілі пасля вяртання з ЗША. Як паведамляе "Інтэрфакс", медыкі не выявілі падазрэнняў на захворванне ні ў каго з людзей, якія кантактавалі з хворым.

Па звестках медыкаў, хворы на свіны грып мужчына вярнуўся ў Маскву з Нью-Ёрка, дзе на працягу некалькіх месяцаў працаваў выкладчыкам ва ўніверсітэце. У цяперашні час стан хворага здавальняючы, пагрозы для жыцця няма.