У Расіі затрымалі беларускі “Мэрсэдэс” з падробленымі дакументамі
Машыну з беларускімі нумарамі спынілі ў Растоўскай вобласці. За рулём аўто сядзеў жыхар Смаленскай вобласці, які ехаў з Беларусі ў Сочы.
Кіроўца паказаў паліцыянтам пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, якое выклікала сумненне ў яго сапраўднасці. Падробленымі апынуліся і дзяржнумары. Падчас далейшай праверкі супрацоўнікі праваахоўных органаў высветлілі, што “Mэрсэдэс” не прайшоў і мытнае афармленне.
Аўтамабіль і кіроўца былі дастаўленыя ў аддзяленне паліцыі для правядзення праверкі, інфармуе rostov.kp.ru