У Расіі затрымалі двух беларускіх дэзерціраў

Супрацоўнікі вайсковай пракуратуры Беларусі ў першым паўгоддзі адшукалі і затрымалі на тэрыторыі Расіі двух беларускіх салдат, якіх абвінавачваюць у тым, што яны пакінулі месца службы. Пра гэта сёння паведамілі ў генеральнай пракуратуры нашай краіны. Там адзначылі, што падчас міжнароднага вышуку ўстаноўлена месцазнаходжанне яшчэ 8 салдат беларускага войска, якія хаваюцца ад крымінальнага праследавання.

У цяперашні час вырашаецца пытанне аб іх выдачы Беларусі.

“Інтэрфакс”