У Расіі злавілі 8 падлеткаў з Беларусі, адзін дабраўся да Масквы
1 чэрвеня хлопцы збеглі з Крывіцкай спецпрафтэхвучэльні закрытага тыпу (Мядзельскі раён).
Уцекачы — ўраджэнцы Віцебскай, Гомельскай, Брэсцкай, Мінскай абласцей і Мінска. Фотаздымкі хлопцаў і дадзеныя на іх можна пабачыць тут.
Як паведамляе БелаПАН, чатырох хлопцаў злавілі каля чыгуначнай станцыі Рудня на Смаленшчыне, яшчэ траіх знайшлі ў Смаленску. А адзін з падлеткаў, Ігар Цылінскі з аграгарадка Друя на Браслаўшчыне, дабраўся аж да Люберцаў пад Масквой. Чатырох уцекачоў ужо вярнулі ў спецвучэльню ў Крывічы, астатніх туды яшчэ вязуць.
Фота — Fotolia