У Ратамцы канфіскаваныя тысячы пірацкіх дыскаў
Больш за 50 тысяч DVD-дыскаў канфіскаваны ў пасёлку Ратамка пад Мінскам, паведамляе БелТА. Дыскі ляжалі ў доме, які належыць 45-гадоваму жыхару Расіі. Яны ўвезеныя ў Беларусь нелегальна і каштуюць каля паўмільярда рублёў.