У райцэнтрах Віцебшчыны з'явяцца шматпавярховікі для маладых спецыялістаў

Шматпавярховікі для маладых спецыялістаў пабудуюць у кожным райцэнтры Віцебшчыны. Мяркуецца, што вырашэнне жыллёвай праблемы зможа затрымаць іх пасля адпрацоўкі ўстаноўленага тэрміну, бо на сённяшні дзень большасць гэтых маладых людзей з'язджаюць.    Як паведамляе газета "Рэспубліка", старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец падкрэсліў, што варта рабіць акцэнт на двух- і трохпакаёвыя кватэры. Атрымаўшы такое жыллё, малады спецыяліст хутчэй створыць сям'ю і замацуецца на першым месцы працы.

Таксама Косінец даручыў у бліжэйшы час правесці інвентарызацыю дамоў у вёсках, у якіх ніхто не жыве. Плануецца, што іх таксама перададуць маладым спецыялістам.